Культ. центр КОРПУС


Гео и язык канала: Россия, Русский
Категория: Новости и СМИ


Корпус в Минске закончился,
но #cultheroes живее всех живых!
Электронный самиздат #CULThistory —
о том, что с нами было, есть, будет!
Вспоминаем и молимся! (с) Кровосток
http://culthistory.tilda.ws/

Связанные каналы

Гео и язык канала
Россия, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


🌞Пад заслону лета мы падрыхтавалі супер-круты відэа-ўспамін пра, на нашу сціплую думку, самую феерычную падзею сезона — 4-ы дабрачынны гастралюючы дзвіж Belarus Outside Sound System, які заняў адну з лакацый купальскага фэсту Varushniak || Kupallie у Варшаве 1 ліпеня 2023!🌘

Усё сышлося - і апантаная каманда Belarus Outside Sound System (а значыць вясёлая), і музыка рознажанравая (а значыць не сумная), і з дэкорам замарочыліся (ды і само месца спрыяла). Лайн-ап быў таксама не лахаўскі, артысты і модныя, і класныя, і культавыя - усе меліся ў спісачку. Нічога незвычайнага, усё вельмі нават прадказальна - максімальна задорны выйшаў тусыч.

Cameras: Andrew Slavinski, Alex Skidan
Editing: @peresmeshnick_liz

BOSS TG || BOSS insta


Па-бам!
Выкладваем пакуначкі зь вельмі эмацыйнымі фоткамі з магічнай сцэны Belarus Outside Sound System, якая яскрава зьзяла ўсімі колерамі з абеда да сьвітанку наступнага дня на оўпэн-эйры Varušniak | Kupallie 1 ліпеня ў Варшаве.

🎉11 артыстаў - 16 гадзін музыкі - неверагодная колькасьць адэптаў! Мы ўражаны!
📸Поўная справаздача ў карцінках - у фб!

фоткі рабіла Таня Капітонава


🚀Як і абяцалі, абвяшчаем другую частку лайн-апа сцэны Belarus Outside Sound System, на якой вы ўсе сапраўды адарвецеся ў гэтую суботу, калі вы ў Варшаве і збіраецеся наведаць мега-круты беларускі оўпэн-эйр Varušniak | Kupallie OPEN-Air. Вы ж збіраецеся, так? Таму што наша падборка артыстаў на NIGHT time (лайн-ап DAY time — у папярэднім пасце) абяцае ашаламляльны рэйв. Лавіце і дрыжыце!

🌘NIGHT Time:
22:30 - Pocket Rave (BY, live)
23:30 - Papa Bo Selektah (BY, dj-set)
01:00 - Stroppy Pie (BY, dj-set)
02:30 - Nobel (BY, live)
04:00 - Krzaku (Pl, dj-set)
05:30 - Dj Endemic (BY, dj-set)

01/07 — 15:00-07:00
Varušniak | Kupallie OPEN-Air
STAGE: Belarus Outside Sound System
ENTER: данаты ад 20 PLN на падтрымку беларускіх культурных палітзэкаў
📍Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

🔥 Больш падрабязнасьцей — тут 🔥


🛫Ужо заўтра (1 ліпеня) у Варшаве адбудзецца Varušniak | Kupallie OPEN-Air - вялізны разнастайны дабрачынны беларускі фэст, і Belarus Outside Sound System робіць на ім сваю сцэну. Лакацыя такая незвычайная (вы здзівіцеся), а лайн-ап такі шчыльны (на хвіліначку 11 артыстаў), што мы падзялілі гэты тайм-лайн на дзённую і начную часткі! Такім чынам…

🌞DAY Time:
15:00 - Kornej (BY, dj-set)
16:30 - Dj Gata (BY, dj-set)
18:00 - Dj Designer (BY, dj-set)
19:30 - KOOB (BY, live)
20:25 - Vvaxplay (BY, live)

З 21:00 да 22:30 мы будзем рыхтавацца да NIGHT time (глядзі наступны пост), пакуль на галоўнай сцэне будзе граць SHUMA.

01/07 — 15:00-07:00
Varušniak | Kupallie OPEN-Air
STAGE: Belarus Outside Sound System
ENTER: данаты ад 20 PLN на падтрымку беларускіх культурных палітзэкаў
📍Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

🔥 Больш падрабязнасьцей — тут 🔥


Шаноўнае спадарства! Ужо ў гэтую суботу ў Варшаве адбудзецца вялікая падзея — Varushniak || Kupallie, на якой наша каманда робіць асобную сцэну для 11 артыстаў.

⚡️Нам ў дапамогу патрэбныя вашы рукі, ногі, галовы і сэрцы, скілы і моц. Калі хочаце дапамагчы з падрыхтоўкай пляцоўкі і каардынацыяй артыстаў — запоўніце, калі-ласка, форму з пазнакай лакацыі Belarus Outside Sound System. Ці проста напішыце нам у асабістыя.

💥Гатовыя дапамагчы на лакацыях фэста? Маеце на гэта час і імпэт? То хуценька запаўняйце форму і далучайцеся да Варушняка. Працы будзе шмат, але і справа ў нас важная!

🥷Спасылка на форму!🥷


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Беларускі гастралюючы дабрачынны рух Belarus Outside Sound System з гонарам аб'яўляе пра наступны вялікі прыпынак нашага музычнага бронецягніка — 1 ліпеня ў Варшаве на пероне вялікага оўпэн-эйр вакзала Varushniak. А для аматараў канкрэтыкі без паэтыкі: каманда BOSS упісваецца ў вялікую і важную ініцыятыву — беларускі купальскі дабрачынны оўпэн-эйр, на якім у нас асобная сцэна. А гэта значыць — будуць сьвята, салідарнасьць, карысьць!

STATION: Varušniak | Kupallie OPEN-Air
GATE: Belarus Outside Sound System

Vvaxplay (BY, live)
KOOB (BY, live)
Pocket Rave (BY, live)
Nobel (BY, live)
Krzaku (Pl, dj-set)
Papa Bo Selektah (BY, dj-set)
Kornej (BY, dj-set)
Stroppy Pie (BY, dj-set)
Dj Gata (BY, dj-set)
Dj Endemic (BY, dj-set)
Dj Designer (BY, dj-set)

▪️STAGE: Belarus Outside Sound System
▪️01/07 — 15:00-07:00
▪️ENTER: FC + данаты ад 20 PLN на падтрымку беларускіх культурных палітзэкаў
📍Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

🔥 Больш падрабязнасьцей — тут 🔥



Показано 7 последних публикаций.

316

подписчиков
Статистика канала