BYPOL заявіў пра інсцэніроўку КДБ "ліквідацыі тэрарыста" ў Гродна.
Паводле праверкі арганізацыі былых сілавікоў, тэрарыста, якога
забілі ў Гродна, насамрэч не існавала, а мерапрыемствы КДБ з'яўляюцца пастановачнымі.
"Асобай, якая быццам бы прымяніла баявую гранату і загінула пад час штурму (акторам) аказаўся дзеючы супрацоўнік т.зв. "КДБ", а менавіта Захараў Аляксей Мікалаевіч", — заявілі ў BYPOL.
Па іх звестках, ён служыць у аператыўна-вышуковым аддзеле ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці (служба вонкавага назірання). Паказаны ім пашпарт на імя грамадзяніна Аляксея Ламакіна сапраўды быў падробкай, дадалі ў арганізацыі.
"Інсцэніроўка, праведзеная напярэдадні Дня волі 25 сакавіка з мэтай запалохвання беларусаў, якія працягваюць змагацца з рэжымам, а таксама для падвышэння аўтарытэту т.зв. КДБ", — заявілі у BYPOL.
Далучайся да нас
https://t.me/Pra_Nac