Менскі ўрбаністычны


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


Канал Менскай урбаністычнай платформы
https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban
Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы
@Miensk_urban_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Прывітанне! Паразмаўляем пра гарады? Мы ведаем, што вы любіце іх гэтак жа, як і мы.❤️

⚡️ У новай рубрыцы #простапрагарады мы будзем разбірацца, як працуюць розныя элементы гарадской прасторы, як зрабіць гарады больш камфортнымі, інклюзіўнымі, эстэтычна прыемнымі і экалагічнымі. І пакажам вам класныя архітэктурныя рашэнні з розных куткоў свету.

Паляцелі! У каруселі распавядаем, што такое тактычны ўрбанізм, як гэта працуе і чым ён карысны для нас асабіста. 👉


Тыдзень дызайну ў Мілане, які прыцягвае творчых людзей з усяго свету, ужо ў самым разгары. Мы не маглі прапусціць гэтую падзею і вельмі хочам падзяліцца з вамі некаторымі цікавымі праектамі.

🌳 Пачнём з інсталяцыі «Second Life».
Глядзіце карткі 👉

Калі ласка, напішыце нам ці пастаўце падабайку, калі вам было цікава, і вы б хацелі пачуць пра іншыя праекты з Тыдня дызайну ў Мілане. 🫰


♻️ У медыя шырыцца навіна, што ў Менску перастануць сартаваць смецце па асобных баках.

Але тут важна ўдакладніць, што плануецца пераход на двухкантэйнерную сістэму, дзе ўсё смецце, прыдатнае для сартавання, трэба будзе скідаць у адзін кантэйнер, а непрыдатнае — у другі. Да гэтага моманту шкло, паперу і пластык трэба было выкідваць у асобныя кантэйнеры.

🚮 У шмат якіх краінах Еўропы прыдатнае для сартавання смецце трапляе ў адзін кантэйнер. Гэта прафесіяналізацыя працы па сартаванні — тое, што можна рабіць дома, дарабляюць за грошы працаўні_цы на сартавальнай станцыі.

👀 Аднак такая прафесіяналізацыя азначае дадатковыя выдаткі, а значыць і дадатковыя падаткі ці плацяжы. Хутка пабачым, ці выльюцца гэтыя змены ў павелічэнне сум у квітанцыях за камунальныя паслугі, і ці з'явяцца новыя працоўныя месцы на сартавальных прадпрыемствах.

Што ўражвае ўжо сёння, дык гэта рыторыка, з якой праводзяцца змены. Маўляў, вінаватыя самі гараджан_кі. Пры тым, наколькі шырокай і непрыхаванай была практыка згружаць змесціва ўсіх бакаў у адну машыну.

🗑
— Грамадзяне, чаму не сартуеце?
— Дык вы ж у адзін смеццявоз скідаеце.
— Так, а чаму мы адным смеццявозам возім?
— Ну бо яны ж не сартуюць, вязём на лінію дасартавання.
— Запускайце рэкламу з янотам!

Фота: onliner.by
#урбаннавіны

417 0 12 5 19

🚌 Аварыі з аўтобусамі здараюцца радзей за аварыі з легкавымі аўтамабілямі, але наступствы такіх здарэнняў могуць быць больш масавымі. Цяжкасць наступстваў для пасажыра залежыць ад вялікай колькасці фактараў, у тым ліку ад досведу і стану кіроўцы, тэхнічнага стану аўтобуса, хуткасці і ўмоў руху на дарозе.

У апошніх дарожна-транспартных здарэннях з аўтобусамі былі як сітуацыі, калі для пасажыраў аўтобусаў усё абышлося без наступстваў ці ім пашанцавала, так і здарэнні з траўмамі пасажыраў.

Мы не можам прадказаць, што адбудзецца на дарозе, але можам паспрабаваць мінімізаваць для сябе рызыку патрапіць у ДТЗ ці зменшыць яго патэнцыйныя наступствы.

📍Вось некалькі парадаў:

➖ для працяглых падарожжаў выбірайце перавозчыкаў, якія даўно працуюць у гэтай сферы;

➖ па магчымасці, для паездкі выбіраць аўтобус, выгляд якога не выклікае ў вас дыскамфорту ці боязі;

не едзьце стоячы ў мікрааўтобусах, не абсталяваных парэнчамі (звычайна дазволеная змяшчальнасць такіх аўтобусаў роўная колькасці месцаў для сядзення);

➖ абавязкова карыстайцеся рамянямі бяспекі падчас паездкі (такі абавязак ёсць у вас і згодна з Правіламі дарожнага руху): усе сучасныя аўтобусы, прызначаныя для далёкіх паездак (з мяккімі сядзеннямі), абсталяваныя рамянямі бяспекі. Калі вы не можаце іх знайсці – запытайцеся ў кіроўцы, дзе адшукаць рэмень і як ім скарыстацца.

Відавочна, што кіроўцы аўтобусаў з розных прычын таксама зацікаўленыя ў вашай бяспецы, але пытанні ўласнай бяспекі і ў вашых руках.

Калі вы хочаце глыбей пагрузіцца ў тэму, раім для азнаямлення дзве спасылкі:
🔗 Відэа з Горадні: чаму трэба карыстацца рамянямі бяспекі ў маршрутках
🔗 Як мёртвыя і інжынеры ратавалі жыцці

Фота: onliner.by
#урбаннавіны


👫 Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі.

— Як дзецям шкодзяць дамы без ліфтаў?
— Чаго бракуе дзіцячым пляцоўкам?
— Чаму бацькі баяцца пакінуць дзяцей адных у двары?

🏫 А яшчэ…

— Што не так з тыповымі школьнымі будынкамі?
— Дзе падлеткі бавяць час пасля школы, і да чаго тут архітэктары?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў падкасце «Утульнага горада», госцяй якога стала наша каляжанка Лізавета.

🎧 Спасылка, каб паслухаць.


🔖 Савецкая сістэма даволі паспяхова стварала ідэалагічныя канструкты і канструявала разнастайныя сацыяльныя міфы: дружба народаў, шчаслівае дзяцінства, космас, светлая будучыня.

👀 Праявы iдэалагемы «Дружба народаў» можна было сустрэць практычна паўсюль:
〰️ у гарадскім планаванні — паркі Дружбы народаў;
〰️ у архітэктуры — узведзены ў Варшаве гмах Палаца навукі і культуры і нерэалізаваны праект падобнага гмаху ў Менску;
〰️ у тапаніміцы — вуліцы Дружбы і праспекты Міру;
〰️ у манументальных аб’ектах — арка Дружбы на Ваенна-Грузінскай дарозе, фантаны «Дружба народаў» на ВДНГ і на Майдане ў Кіеве;
〰️ у літаратуры, музыцы, кіно.

У новым артыкуле расказваем:
➖ што такое «Дружба народаў»;
➖ адкуль з'явілася гэтая канцэпцыя;
➖ як трансфармавалася ў моўную, літаратурную, мастацкую і архітэктурную экспансію;
➖ і як стала прычынай, няхай і ўскоснай, з’яўлення цікавых помнікаў, горадабудаўнічых рашэнняў і развіцця сувязяў на разнастайных узроўнях.

🔗 Спасылка.


🚦 Як гэта будзе працаваць?

Цяпер грамадскі транспарт зможа «прасіць» прыярытэтны праезд, калі адстае ад графіка. Напрыклад, за 300 метраў да святлафора аўтобус аўтаматычна падае сігнал, пасля чаго святлафор пераключаецца на зялёны.

🚋 Пакуль што паводле такой схемы ездзяць толькі трамваі, але ў выпадку станоўчых вынікаў на яе перавядуць аўтобусы і тралейбусы.

Гучыць нядрэнна, праўда? Але гэтая змена можа негатыўна адбіцца на раварыстах і пешаходах.🚶‍♂️🚲

Калі святлафор будзе часцей пераключацца на зялёны праз транспарт, які спазняецца, іншыя машыны будуць рухацца даўжэй. Вынятак: калі гэта асобна выдзеленая паласа для грамадскага транспарта, але такіх палос няшмат.

🤔 А што наконт тых, хто не ў аўтобусе і не ў аўтамабілі? Мам з дзіцячымі вазкамі, раварыстаў? Яны будуць чакаць або столькі ж, або больш, чым чакалі раней. Для машын жа сітуацыя або застаецца ранейшай, або паляпшаецца.

Вынік: аўтамабілісты зноў нічога не губляюць або патэнцыйна выйграюць час, пасажыры грамадскага транспарту нібы нічога не губляюць, верагодна, нават выйграюць у выпадку выдзеленых палос.

А вось пешаходы, людзі з дзіцячымі вазкамі і на роварах — то-бок найбольш экалагічныя ўдзельнікі гарадской мабільнасці — дакладна не атрымліваюць нічога добрага, а толькі рызыкуюць больш чакаць на святлафоры магчымасці перайсці праспект.

Фота: belta.by
#урбаннавіны


📣 Шырыцца навіна пра хуткае з’яўленне ў Менску 20 новых трамваяў, што дазволіць абнавіць трамвайны парк сталіцы: ён складаецца амаль выключна з вагонаў, зробленых у 2000-я гады, і не абнаўляўся з 2011 года. На фоне размоў пра стагнацыю сістэмы і рызыку паступовага яе закрыцця гэта досыць пазітыўныя весткі.

🚃 Застаецца няясным, чаму зноў абраныя кароткія трамваі: яны хоць і могуць цяпер працаваць па сістэме многіх адзінак, то-бок счэпкамі па два вагоны, трохсекцыйныя трамваі займалі б менш месца пры той жа ўмяшчальнасці (за кошт эканоміі на кабінах і прасторы між вагонамі). Пагатоў «Белкамунмаш» умее вырабляць шматсекцыйныя трамваі і пастаўляе іх у расейскія гарады.

🤞 Гэтаксама спадзяёмся, што 20 вагонаў не будуць адзіным новым паступленнем у гэтым дзесяцігоддзі. Менск хоць і вядомы нядрэннай па мерках рэгіёна якасцю эксплуатацыі транспартных сродкаў, але яго трамваі старэюць, і для парка ў 120+ вагонаў абнаўленняў мусіць быць больш. І гэта калі па-ранейшаму не ставіць за мэту развіццё трамвайнай сеткі.

Фота: «Белкамунмаш»



Показано 9 последних публикаций.