Репост из: Press Club Belarus
🎉 Вядомыя вынікі конкурсу «Голас пакалення свабоды 2026»
Мэтай прэміі стала ўшанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.
📚 Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў і лаўрэатак у зборніку, які будзе прэзентаваны 7-га лістапада 2026 года у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1).
📆 У той жа дзень у межах праграмы адбудуцца цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2026, сустрэчы з аўтарамі, абмеркаванні, чытанні і іншыя падзеі. Уваход вольны!
Публічныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
▪️Наталля Бордак (Наталка Хвоя)
▪️Алесь Лозка
▪️Аляксандр Манцэвіч
▪️Соф’я Савелава
▪️Аляксандр Смалянчук
▪️Тамара Шчапёткіна