Літрадыё аднаўляе публікацыю вершаў на сваіх старонках. Першая падборка — "
Пяшчотнае і злоснае" Сені Стасюкевіч. Пра Сеню і яе вершы распавядае рэдактарка Ліза Херэш:
Калі я падумала, якую паэтку магла б прадставіць і пра якую магла б напісаць добра, цікава, штосьці, што я магу зразумець і штосьці, што я б хацела перадаць іншым людзям, то якраз Сеня Стасюкевіч — гэта суперпрыклад гэтай рэчы. Яна вельмі цікавая прадстаўніца пэўнай галіны паэзіі, якая можа мець назву "паэзія ў прозе" ці "эксперыментальная гібрыдная паэзія". І таксама, што здаецца мне вельмі цікавым, гэта фокус на цялеснасці. Але Сеня не ідзе па традыцыйных сцяжынках. Вось я кажу, што яна займаецца цялеснасцю, і людзі могуць уявіць сабе: "О, ну вось, цела, траўма, траўмагаварэнне". Але не, Сеня ўвогуле не пра гэта.
Плюс Сеня займаецца афрыканістыкай. І праз гэта яе погляд на тэму каланізацыі або дэкаланізацыі культуры — працуе трошачкі па-іншаму, чым у аўтарак і аўтараў, якія знаёмыя толькі з еўрапейскай традыцыяй крытычнага пісьма.
Чытаць